Жыццё Ефрасінні Полацкай — Кароткі змест / Краткие содержания

Изложение: жыціе ефрасінні полацкай жыццё ефрасінні полацкай –

Кароткія біяграфічныя звесткі:
Нарадзілася каля 1120 г. Унучка князя Усяслава Чарадзея. Выбрала шлях служэння Богу і народу. Уманастыры перапі-свала і распаўсюджвала кнігі Бібліі, адкрыла школудля дзяцей. У Полацку пабудавала цэрквы Святога Спаса і Святой Бага родзіцы. Па яе загаду майстрам Лазарам Богшам быў зроб-лены крыж — выдатны помнік прыкладнога мастацтва старажытнасці, названы пазней крыжам Ефрасінні Полацкай. Напрыканцы жьіцця здзейснілася паломніцтва ў Іерусалім дзе і памерла 23 мая 1173 г.

Кароткі змест «Жыція Ефрасінні Полацкай» («Апо-весці жыцця і смерці святой і блажэннай 1 найпадобней-шай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Святога Спаса і Най-свяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку»):
Пачынаецца «Жыціе…» зваротам: «…Паслухайцеўваж-ліва… памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх на-сенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да Бога».
Князь Усяслаў меў многа сыноў. У меншага яго сына Георгія нарадзілася дзяўчыыка, якую назвалі Прадславай. Была яна вельмі здольнай да кніжнай навукі. Шырока ра-зышлася слава пра яе мудрасць і прыгажосць. Князі пачалі пасылаць да бацькі Прадславы сватоў. Даведаўшыся, што яе збіраюцца выдаць замуж, юная князёўна сказала сабе: «Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне». Прадслава пайшла ў манастыр і пастрыглася ў манашкі пад імем Ефрасіння. Бацька, даведаўшыся, што зрабіла яго любая дачка, моцна перажываў.
Спачатку Ефрасіння жыла ў мураванай келлі ў царкве Святон Сафіі, Потым епіскап Ілья па Божаму знаку ад-правіў маладую манашку ў Сяльцо, дзе стаяла царква Свя-тога Спаса. Стаўшы ігуменняй, Ефрасіння дамаглася пост-рыгу сясцер Гарыславы і Звеніславы.
За 30 тыдняў Ефрасінняй была пабудавана каменная цар-ква Святога Спаса і створаны пры ей манастыр. У другую збудаваную царкву Ефрасіння ўнесла, з дазволу цар-градскіх цара Мануіла і патрыярха Лукі, абраз Божай Маці, напісаны пры жыцці яе.

Рефераты:  Доклад "Психологические особенности детей подросткового возраста" | Материал на тему: | Образовательная социальная сеть

абрала Ефрасіння ўсіх сваіх братоў і аб’явіла аб ра-шэнні ісці ў Іерусалім. Перад адыходам загадала епіскапу Дыянісію пастрыгчы пляменніц Кірыяну і Волыу, назваў-шы адну Агаф’яй, другую — Яўфіміяй.
Дайшоўшы з братам Давідам і сястрой Еўпраксіяй да Іерусаліма, Ефрасіння цалавала гроб Госпадаў, прасіла ў малітве Богаг каб прыняў яе дух у святым горадзе. Калі «Божым наканаваннем… занядужыла і пачала хварэць», то паслала купіць сабе дамавіну ў камры Святой Багародзіцы. Праз 24 дні Ефрасіння «аддала душу ў рукі Бога жывога… і ўвайшла ў пакоі нябесныя».
Твор заканчваецца пахвалой Ефрасінні Полацкай.

Мастацкія асаблівасці
«Жыціе…» было напісанаўканцы XII — пачаткуХШ ст. на царкоўнаславянскай мове. Невядомы аўтар звярнуўся ў творы да мясцовага матэрыялу. Твор аб’ядноўвае ў жан-равых адносінах біяграфічную аповесць («Жыціе Еф-расінні Полацкай» — адзіная вядомая сёння крыніца звес-так пра асветніцу XII ст.)г хаджэнне і пахвалу,
У адпаведнасці з канонамі агіяграфічнага жанру вобраз Ефрасінні (Прадславы) паўстае ідэалізаваным, пазбаўле-ным індывідуальных чалавечых рыс. Падкрэсліваецца апантанасць гераіні ў служэнні высокаму, духоўнаму. Ад-нак у творы параўнаўча няшмат цудадзейнага, незвычай-нага, што было характэрным для гэтага жанру. Аўтар аба-піраўся на рэальныя факты жыцця знакамітай святой.

Сачыненне на тэму «ефрасіння полацкая» — bel klass

Ефрасіння Полацкая — першая жанчына, прылічэння да ліку святых.

На шчасце, багатая зямля Беларусі святымі, дзеі якіх не перастаюць здзіўляць і па гэты дзень. Вось і Ефрасіння Полацкая лічыцца адной з самых шанаваных святых, асветніца, памяць пра якую будзе жывая заўсёды .

Нездарма яе называюць » Полацкай», так як менавіта Полацк стаў месцам, дзе яна ўзвяла манастыр і прыняла манаскі пострыг. І хоць нарадзілася яна амаль праз тысячу гадоў ад нараджэння Хрыстова, калі ў хрысціянстве ўжо аформіліся свае плыні (галоўныя, гэта праваслаўе і каталіцызм), Ефрасіння Полацкая аднолькава ўшанаваная ва ўсіх з іх. Шматлікія помнікі Полацка маюць дачыненне да яе. Не толькі кляштар, заснаваны ёю, але і Храм Збаўцы, што захаваўся і да нашых дзён, а таксама велічная каменная царква ў імя Найсвяцейшай Багародзіцы, вакол якой пазней вырас мужчынскі манастыр .

Рефераты:  Курсовая работа: Возрастная психология -

Ефрасіння Полацкая нездарма лічыцца і асветніцай. Яна разумела, што веды аб навакольным свеце не могуць служыць пагрозай для духоўнага станаўлення чалавека (як спрабавалі прадставіць многія рэлігійныя невукі, якія адпраўляюць навукоўцаў на вогнішча і турбавалі асвечаных людзей у сутарэннях інквізіцыі ). Менавіта таму яна так любімая ў народзе. 5 чэрвеня не толькі Полацк, але і ўвесь свет адзначае дзень светлай памяці прападобнай Еўфрасінні.

Оцените статью
Реферат Зона
Добавить комментарий